Звезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активнаЗвезда не активна
 

Доўгі дзень, цёплы дзень,
Адплывае за аблокі.
Сіні цень, соны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.

Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы,
Змоўклі птушак галасы,
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.

Пакрысе на расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі,
Гульні ўсе, казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.

Сьпяць і мышкі, і стрыжы,
Сьпяць машыны у гаражы,
Ты так сама каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай, баю-бай,
Разам з намі засынай

http://www.youtube.com/watch?v=h3a97LwAreA&list=PLf5UaW4xEiiVmcZtITjctLrxTTf9VxVOR&index=22
Словы Г. Бураўкіна
Музыка В. Раінчыка